Бясплатная праграма падтрымкі спецыялістаў з Украіны ў пошуку працы і адаптацыі на рынку працы

Вы — спецыяліст з Украіны, які цяпер знаходзіцца ў Польшчы і шукае працу, што адпавядае вашай кваліфікацыі? Далучайцеся да бясплатнай праграмы падтрымкі, арганізаванай Upwardly Global і Фондам FRSI. Яна дапаможа вам хутчэй адаптавацца да польскага рынку працы, палепшыць прафесійныя навыкі і атрымаць жаданую пасаду.

Мэта праграмы — максімальна спрасціць і паскорыць інтэграцыю ўкраінскіх спецыялістаў у польскае прафесійнае асяроддзе. Вы атрымаеце неабходныя веды, навыкі і доступ да рэсурсаў, якія дазволяць вам упэўнена развіваць сваю кар’еру нават у новай краіне.

Удзел у праграме прадугледжвае бясплатны доступ да якасных анлайн-курсаў на такіх платформах, як Microsoft і Coursera, што значна павялічыць вашу канкурэнтаздольнасць. Вы таксама атрымаеце індывідуальныя кансультацыі з вопытнымі кар’ернымі дарадцамі, якія дапамогуць вызначыць вашыя моцныя бакі і накірункі развіцця. Эксперты дапамогуць вам стварыць прафесійнае і эфектыўнае рэзюмэ на англійскай або польскай мове, адаптаванае да патрабаванняў мясцовага рынку.

Праграма ўключае спецыялізаваную падрыхтоўку да праходжання сумоўяў, што дазволіць вам адчуваць сябе ўпэўнена падчас працаўладкавання. Вы навучыцеся эфектыўна выкарыстоўваць LinkedIn для стварэння асабістага брэнду і пошуку вакансій. Таксама вы азнаёміцеся з асаблівасцямі польскай карпаратыўнай культуры і дзелавой камунікацыі. Практычныя трэнінгі па нетворкінгу дапамогуць вам наладзіць прафесійныя кантакты. Напрыканцы вы разам з экспертамі распрацуеце індывідуальны план развіцця сваёй кар’еры.

Праграма прызначана для грамадзян Украіны, якія пераехалі ў Польшчу з-за вайны, а таксама для спецыялістаў, што шукаюць кваліфікаваную працу ў міжнародных кампаніях, ІТ-сферы, фінансавым сектары і іншых галінах. Для ўдзелу патрабуецца валоданне англійскай або польскай мовай на ўзроўні не ніжэй за B1.

фота Pixabay