Лета ў Вроцлаве — гэта не толькі шпацыры і фестывалі, але і кінапаказы пад адкрытым небам. У горадзе дзейнічае некалькі летніх кінатэатраў, дзе можна глядзець фільмы цалкам бясплатна. Паказы праходзяць у парках, на дахах будынкаў і нават каля ракі.
Летнія вечары ў Саквовым Бастыёне
У пятніцу, 20 чэрвеня, у Саквовым Бастыёне пачынаецца цыкл летніх вечароў пад дэвізам «Гісторыя. Культура. Вроцлаў». У праграме — чатыры вечары з паказам фільмаў пад адкрытым небам. Пачатак у 22:00, уваход вольны.
Рэпертуар:
- 20 чэрвеня (пятніца) — «Папялішча і дыямент»
- 26 ліпеня (субота) — «Пабачымся ў нядзелю»
- 9 жніўня (субота) — «Проказа»
- 30 жніўня (субота) — «80 мільёнаў»
Летні кінатэатр на даху бара Wdech Wydech Rooftop
Штотыднёва да пачатку верасня дах бара Wdech Wydech (Concordia Design на Салодавым востраве) ператвараецца ў кіназалу. Паказы адбываюцца звычайна па серадах у 21:00. Уваход вольны.
Рэпертуар:
- 18 чэрвеня — «Заўтра будзе нашым»
- 25 чэрвеня — «Гукі свабоды»
- 2 ліпеня — «Vika!»
- 8 ліпеня — «Прысцыла»
- 16 ліпеня — «Анатомія падзення»
- 23 ліпеня — «Злыя лісты»
- 30 ліпеня — «Выбранец»
- 6 жніўня — «Вечарынка з нагоды дня нараджэння: бунт у нябёсах»
- 13 жніўня — «Тэрапія для пар»
- 20 жніўня — «Перастаньце шукаць сэнс»
- 27 жніўня — «Канклаў»
- 2 верасня — «Эніа»
Летняе кіно на DACH Dominikańska
DACH Dominikańska запрашае на паказы кожную сераду а 21:30.
Рэпертуар:
- 18 чэрвеня — «Тры колеры: Белы»
- 25 чэрвеня — «Kneecap: Хіп-хоп рэвалюцыя»
- 2 ліпеня — «Chicago»
Летні кінатэатр у Pierk Przystań Maślice
Pierk Przystań Maślice запрашае кожную пятніцу а 22:00 на паказы пад адкрытым небам. Рэпертуар выбіраюць самі жыхары праз штотыднёвае галасаванне на Facebook. Уваход вольны.
На 20 чэрвеня ідзе галасаванне — сярод варыянтаў: «Хлопцы не плачуць», «Mamma Mia», «Top Gun» і «Леон: Прафесіянал».
Летні кінатэатр у Pitlane Summer Bar
Pitlane Summer Bar на даху гандлёвага цэнтра Wroclavia запрашае кожны чацвер а 19:00 на «кіно пад зоркамі». У рэпертуары — культавыя дарожныя фільмы, аўтамабільная класіка і фестывальныя шэдэўры. Пасля прагляду гледачоў чакаюць DJ-сэты, канцэрты і танцавальныя інтэрпрэтацыі саўндтрэкаў. Уваход вольны.
Першы паказ — 26 чэрвеня. Назва фільма будзе абвешчана пазней.
Летні кінатэатр на Нaчным Рынку
Кіно пад адкрытым небам на Нaчным Рынку (ul. Tęczowa) працуе па нядзелях у 21:00. Уваход каштуе 5 злотых.
22 чэрвеня пакажуць фільм «Крымінальнае чытво».
Нагадаем, што ўсё лета ў Варшаве можна бясплатна паглядзець больш за 40 фільмаў пад адкрытым небам.

