Варшава афіцыйна абрана гаспадаром чэмпіянату свету сярод дарослых па баскетболе 3×3 – FIBA 3×3 World Cup 2026, які адбудзецца з 1 па 7 чэрвеня 2026 года.
Турнір будзе арганізаваны перад Палацам культуры і навукі ў цэнтры Варшавы, удзел прымуць па 20 мужчынскіх і жаночых каманд.
Арганізатары падкрэсліваюць, што выбар Варшавы абумоўлены моцнымі традыцыямі Польшчы ў баскетболе 3×3 – польскія зборныя заваёўвалі медалі чэмпіянатаў свету і Еўропы ў гэтай дыспліне.
Гэта шанец для Польшчы папулярызаваць спорт, горад і новыя формы баскетболу – хуткія гульні, высокая дынаміка, гарадское асяроддзе – усё гэта прыцягвае ўвагу заўзятараў і СМІ.

