У некаторых гарадах Польшчы органы ЗАГС (Urząd Stanu Cywilnego, USC) пачалі патрабваць апaстыль для беларускіх дакументаў з мэтай рэгістрацыі, так званага ўмейсцавення. Інфармацыя пра гэта з’явілася ў абмеркаваннях у эмігранцкіх чатах. Ніжэй мы тлумачым, што такое ўмейсцавенне, чаму ўведзены новыя правілы і што рабіць у гэтай сітуацыі.
Што такое ўмейсцавенне дакументаў і чаму гэта важна?
Умейсцавенне, альбо рэгістрацыя замежных актаў грамадзянскага стану — гэта працэс унясення дакументаў, выдадзеных за мяжой, у польскія дзяржаўныя рэестры. Гэта датычыцца перадусім пасведчанняў аб нараджэннi, шлюбe і смерцi. Гэтая працэдура неабходная ў многіх адміністрацыйных і юрыдычных выпадках, такіх як:
- атрыманне польскага грамадзянства,
- афармленне пасведчання асобы або пашпарта,
- заключэнне або развязанне шлюбу ў Польшчы,
- іншыя пытанні, звязаныя з грамадзянскім станам.
Рэгістрацыяй займаюцца органы ЗАГС (USC). Заяву на ўмейсцавенне можна падаць асабіста, праз прадстаўніка або па пошце. Стандартны тэрмін разгляду — адзін месяц, але ў складаных выпадках ён можа быць падоўжаны да двух месяцаў. Дзяржаўны збораў складае 50 злоты.
Пасля заканчэння працэдуры даныя з замежнага дакумента ўносяцца ў польскі рэестр, а заяўнік атрымлівае копію акту грамадзянскага стану ў польскім фармаце. Дакумент можна атрымаць асабіста або замовіць дастаўку па пошце, папярэдне ўказаўшы адрас і кантактныя дадзеныя.
Чаму беларускія дакументы патрабуюць апaстыль?
Нядаўна ў эмігранцкіх чатах з’явіліся паведамленні, што органы ЗАГС адмаўляюцца прымаць беларускія акты грамадзянскага стану без апастылю. Гэта звязана з рэкамендацыямі Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы ад 28 ліпеня 2025 года, якія базуюцца на інфармацыі ад консула Польшчы ў Мінску.
Згодна з гэтымі ўказаннямі, акты грамадзянскага стану, выдадзеныя органамі былой Беларускай ССР або СССР, па-ранейшаму прызнаюцца пры ўмове, што дадзеныя ў іх чытаемыя і зразумелыя. Аднак для іх выкарыстання ў Польшчы неабходна:
- атрымаць паўторны экзэмпляр акту на новым бланку ў установе, дзе захоўваюцца кнігі актаў грамадзянскага стану;
- заверыць гэты дакумент апастылем у Міністэрстве замежных спраў Беларусі.
Калі ў вас узнікаюць цяжкасці з атрыманнем апастылю або іншых дакументаў, рэкамендуецца пракансультавацца з юрыстам, які спецыялізуецца на міграцыйных пытаннях, або звярнуцца ў ЗАГС для ўдакладнення працэдуры.
Патрабаванне апастылю тычыцца толькі паўторных экзэмпляраў актаў грамадзянскага стану, выдадзеных у Беларусі, якія датычацца перыяду БССР або СССР. Калі кнігі былі страчаны, знішчаны або знаходзяцца па-за межамі Беларусі (напрыклад, у архівах іншых рэспублік былога СССР), установа павінна выдаць даведку, якая пацвярджае адсутнасць такіх дакументаў.

