Інтэрнэт-крама Biedronka Home, якая спецыялізуецца на таварах для дома і саду, святкуе свoй трэцi дзень нараджэння. З гэтай нагоды кліенты могуць скарыстацца адмысловымі зніжкамі — да 60% на больш чым 1000 тавараў.
Зніжкі распаўсюджваюцца на шырокі асартымент прадукцыі — ад дробнай бытавой тэхнікі і тэкстылю да садовага абсталявання і дзіцячых цацак. Дадаткова, пры выбары дастаўкі праз DPD Pickup, кліенты могуць атрымаць бясплатную дастаўку.
Сярод акцыйных тавараў:
- фрыцюрніца Hoffen (5 л) — 179 злотых,
- робат-пыласос Dreame L10 Ultra — 1599 злотых,
- сэндвічніца Hoffen 3 у 1 — 79 злотых,
- ручны блендар MPM — 79,90 злотых,
- пасцельная бялізна Pure Collection Damask — 119 злотых,
- артапедычная падушка Oromed — 89 злотых.
Зніжкі таксама дзейнічаюць на тавары для саду — садовая альтанка за 200 злотых (зніжка 50%), грыль з накрыўкай за 70 злотых (зніжка 55%), а бесправадная газонакасілка Niteo 20V Max каштуе 349 злотых (зніжка 50%).
Бацькі могуць скарыстацца нагодай і купіць дзіцячыя тавары танней:
- дожджавік на каляску MoMi — 30 злотых,
- самакат MoMi Elios — 79 злотых,
- адукацыйны кілімок 4 у 1 — 99 злотых,
- сіліконавы набор посуду — 80 злотых,
- горка-вежа Palplay — 300 злотых.
Зніжкі дзейнічаюць у інтэрнэт-краме, але, як падкрэслівае Biedronka, у стацыянарных крамах таксама падрыхтаваны прывабныя прапановы.

