Ліпень — гэта час, калі сезон адпачынкаў набірае абароты. Усё больш людзей выбірае адпачынак за мяжой, лічачы яго таннейшай альтэрнатывай. Тым часам бюджэтныя падарожжы па Польшчы цалкам магчымыя! POLREGIO, папулярны рэгіянальны перавозчык, падрыхтаваў прывабную прапанову для аматараў падарожжаў па краіне — «Летні тыднёвы білет».
Гэты білет дазваляе неабмежавана карыстацца рэгіянальнымі цягнікамі POLREGIO на працягу сямі паслядоўных дзён. Акцыя дзейнічае да канца жніўня 2025 года. За 149 злотых можна карыстацца цягнікамі POLREGIO (у тым ліку interREGIO) на тэрыторыі 15 ваяводстваў. Таксама даступная пашыраная версія білета за 179 злотых, якая дазваляе карыстацца паслугамі асобных іншых перавозчыкаў.
З прапановы могуць скарыстацца ўсе — без узроставых, статусных або тэрытарыяльных абмежаванняў.
Білет іменны, таму пры куплі трэба ўказаць імя і прозвішча, а падчас паездкі мець з сабой дакумент, які сведчыць асобу. Набыць білет можна праз дадатак mPOLREGIO, на сайце bilety.polregio.pl, у касах, аўтаматах або непасрэдна ў цягніку ў правадніка. Таксама можна набыць дадатковыя опцыі на перавоз сабакі, ровара або буйной кладзі.
Падарожнічаць можна амаль па ўсёй краіне — ад Падляшша да Малапольшчы, ад Любліншчыны да Заходняга Памор’я.
Выключэнні: Ніжнесілезскае і Паморскае ваяводствы (за выключэннем некаторых участкаў), а таксама камерцыйныя цягнікі і тыя, што ідуць па спецыяльным тарыфе — напрыклад, superREGIO або «Latarnik», які курсіруе на маршруце Ласкі-Поморске – Хель.
Дарэчы, PKP Intercity запусціла новы чыгуначны маршрут з Варшавы ў харвацкую Рыеку.
Фота: Wikimedia Commons

