З 1 ліпеня 2025 года ў Польшчы распачынаецца прыём заявак на атрыманне дапамогі «Dobry Start» на набыццё школьнага рыштунку. Памер дапамогі складае 300 злотых. Тэрмін падачы заявак — да 30 лістапада.
Калі заява пададзена да 31 жніўня, выплаты будуць зроблены не пазней за 30 верасня. У выпадку пазнейшага падачы сродкі будуць пераведзены на рахунак на працягу двух месяцаў з даты падачы заявы.
Дапамога ў памеры 300 злотых прызначаецца кожнаму вучню, які на момант атрымання дапамогі не дасягнуў 20 гадоў (для дзіцяці з афіцыйна пацверджанай інваліднасцю — да 24 гадоў). Праграма не распаўсюджваецца на дзяцей, якія наведваюць дзіцячы садок, падрыхтоўчы клас (нулявы клас) і студэнтаў.
Дзе і як падаць заяўку?
Заяўкі прымае Упраўленне сацыяльнага страхавання (ZUS).
Заяўку можна падаць толькі ў электроннай форме — праз сайт empatia.mpips.gov.pl, інтэрнэт-банкінг або партал PUE ZUS.
У заяве неабходна ўказаць: нумар банкаўскага рахунку, на які будуць пераведзены сродкі; адрас электроннай пошты; нумар тэлефона; а таксама іншыя патрабаваныя дадзеныя.
Пасля паспяховай падачы заяўкі пацверджанне будзе адпраўлена на ўказаны электронны адрас або з’явіцца ў асабістым кабінеце PUE ZUS.
Якія дакументы патрэбны?
Для падачы заяўкі неабходна падрыхтаваць:
- дакументы бацькоў (напрыклад, карты побыту або іншыя дакументы, якія пацвярджаюць права на працу ў Польшчы),
- кантактныя дадзеныя бацькоў,
- інфармацыю аб сацыяльным страхаванні,
- назву і адрас школы, якую наведвае дзіця,
- нумар банкаўскага рахунку для выплаты дапамогі,
- дакументы, якія пацвярджаюць інваліднасць (калі ёсць),
- дакументы, якія пацвярджаюць апякунства (калі ёсць),
- пры неабходнасці — іншыя дакументы, якія пацвярджаюць права на атрыманне дапамогі.

