Сярод сезонных вакансій у Польшчы найбольшыя заробкі атрымліваюць тыя, хто працуе Святым Мікалаем і яго памочнікамі. У гэтым годзе колькасць прапаноў вырасла на 20–35%, а ўзровень аплаты — на 10–20%.
Святы Мікалай і памочнікі
Найвышэйшыя стаўкі — у Святога Мікалая. У буйных гарадах напярэдадні Каляд яны могуць дасягаць 700 злотых брута за гадзіну. Звычайна ў снежні аплата складае 60–120 зл/гадзіну, але 6 і 24 снежня яна значна павышаецца. Патрабуюцца камунікабельнасць, добразычлівасць, а часта і вадзіцельскія правы.
Памочнікі — эльфы, сняжынкі і аніматары — зарабляюць 35–75 зл брута за гадзіну. Сезон доўжыцца з канца лістапада да 23–24 снежня, пераважна ўвечары і ў выходныя.
Праца на калядных кірмашах
У Гданьску, Уроцлаве, Кракаве і Познані стаўкі складаюць 30–47 зл брута за гадзіну, а найлепшыя прадаўцы могуць зарабляць да 330 зл брута ў дзень. Сезон звычайна доўжыцца з 21 лістапада да 23 снежня.
Іншыя сезонныя вакансіі
- упакоўка падарункаў — 29–35 зл/гадзіну
- продаж ялінкаў — каля 33 зл/гадзіну
- вадзіцелі — 35–45 зл/гадзіну
- дзіцячыя фатографы — 40–60 зл/гадзіну
- хостэс і дэкаратары — 32–48 зл/гадзіну
Гандаль і лагістыка
На складах і ў лагістыцы аплата складае 30–40 зл/гадзіну, для касіраў і прадаўцоў — 25–35 зл/гадзіну, для кур’ераў — 33–45 зл/гадзіну. У сферы грамадскага харчавання — 30–42 зл/гадзіну. Частка працадаўцаў прапануе бонусы, якія павялічваюць даход на 10–15%.

