Статус уцекача ў Польшчы – усё, што трэба ведаць

Статус уцекача ў Польшчы дазваляе замежнікам бестэрмінова легальна пражываць у краіне з-за пераследу ў іх краіне паходжання. Асобы, якія атрымалі прытулак, маюць гарантаваную абарону ад прымусовага вяртання, а таксама атрымліваюць аднаўляльны від на жыхарства на 3 гады. Уцекачы могуць працаваць, займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю, навучацца і карыстацца медыцынскай і сацыяльнай дапамогай на тых жа ўмовах, што і грамадзяне Польшчы. Прачытайце, як праходзіць працэс падачы заявы на статус уцекача і якую падтрымку прапануе польская сістэма.

Згодна з Жэнеўскай канвенцыяй 1951 года, статус уцекача можна атрымаць, прадставіўшы доказы пераследу па прыкмеце расы, рэлігіі, нацыянальнасці, прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы або палітычных перакананняў. Заяву аб міжнароднай абароне можна падаць для ўсёй сям’і ў Памежную службу, дзе праводзіцца кваліфікацыйная гутарка.

Працэс прадастаўлення міжнароднай абароны ў Польшчы доўжыцца ад 6 да 15 месяцаў. У гэты перыяд асоба, якая падае заяву на прытулак, павінна здаць пашпарт, што не ўсім падыходзіць. Альтэрнатывай гэтаму працэсу можа быць спрошчаная іміграцыя, напрыклад, праз хутчэйшую працэдуру атрымання польскага грамадзянства.

Статус уцекача ў Польшчы для грамадзян Беларусі

Неабходна даказаць Упраўленню па справах замежнікаў, што вы не можаце вярнуцца ў Беларусь. Спіс магчымых доказаў не абмежаваны:

  • пратаколы затрыманняў, пастановы аб штрафах, даведкі ад праваабарончых арганізацый;
  • фота, відэа, аўдыё або пісьмовыя сведчанні сведкаў;
  • скрыншоты перапіскі ў Telegram, вашы публікацыі ў сацыяльных сетках, артыкулы са СМІ.

Чым больш прадставiце істотных доказаў, тым лепш.

Спачатку трэба запоўніць заяву і падаць яе ў Памежную службу Польшчы. Гэта можна зрабіць пры перасячэнні мяжы, а знаходзячыся ў Польшчы — звярнуўшыся ў любое бліжэйшае да вас аддзяленне Памежнай службы або ў міграцыйны аддзел у Варшаве па адрасе: вул. Taborowa 33.

У аддзяленні Памежнай службы неабходна запоўніць падрабязную анкету адносна абставінаў вашай справы (анкету і перакладчыка вам прадаставяць на месцы), здаць адбіткі пальцаў, прайсці медыцынскі агляд і атрымаць часовыя пасведчанні асобы — TZTC.

Што дае статус уцекача ў Польшчы?

Атрыманне міжнароднай абароны ў Польшчы дае замежніку шэраг прывілеяў:

  • бестэрміновае права на пражыванне ў краіне;
  • бясплатная прававая дапамога;
  • жыллё і харчаванне ў цэнтры для ўцекачоў (на час разгляду заявы);
  • інтэграцыйная падтрымка на працягу 12 месяцаў пасля прадастаўлення статусу, уключаючы дапамогі — з 2022 года яны складаюць 169–341 еўра;
  • магчымасць займацца прафесійнай і прадпрымальніцкай дзейнасцю;
  • пераезд і пражыванне з членамі сям’і;
  • бясплатнае навучанне польскай мове;
  • доступ да адукацыі ў польскіх навучальных установах;
  • сацыяльная і медыцынская дапамога ад дзяржавы;
  • магчымасць атрымаць грамадзянства праз натуралізацыю пасля 7 гадоў замест стандартных 8 гадоў.

Мiнусы атрымання прытулку ў Польшчы

Статус уцекача ў Польшчы мае некаторыя недахопы. Напрыклад, заяўнікі доўгі час жывуць з непацверджаным статусам (ад 6 да 15 месяцаў). Яны не маюць права працаваць на працягу першых паўгода, а іх дакументы, якія пацвярджаюць асобу, перадаюцца на захоўванне ў Упраўленне па справах замежнікаў.

Паездка ў краіну паходжання замежніка можа стаць падставай для адмены статусу ўцекача, паколькі мяркуецца, што такі візіт сведчыць аб адсутнасці пагрозы на радзіме.