Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў закон, які набліжае краіну да адмены роўмінгавых тарыфаў у Еўрасаюзе. Гэта важны крок да лічбавай інтэграцыі Украіны з ЕС.
Пасля станоўчай ацэнкі Еўракамісіі і афіцыйнага далучэння да палітыкі «Роўмінг як дома» (Roam Like at Home, RLAH), украінцы змогуць:
- карыстацца адзіным тарыфам ва Украіне і ў 27 краінах ЕС,
- не плаціць за званкі і інтэрнэт у роўмінгу,
- заставацца на сувязі без «роўмінг-стрэсу».
Закон таксама ўзмацняе супрацоўніцтва паміж украінскімі і еўрапейскімі тэлекамунікацыйнымі кампаніямі і пашырае паўнамоцтвы рэгулятара (НКЕК) у галіне абароны правоў карыстальнікаў і забеспячэння якасці сувязі.
Гэта важны этап на шляху да лічбавай інтэграцыі Украіны з Еўрапейскім саюзам.

