Цэнтр Беларускай Салідарнасці ў Варшаве паведаміў у сваім Telegram-канале, што ягоны юрыдычны аддзел прыпыняе працу.
Як адзначаецца, інфалінія CBS больш не дзейнічае, а Telegram-канал @CBShelp будзе выдалены і перастане прымаць новыя звароты. Завершаны будуць толькі тыя кансультацыі, на якія запіс адбыўся раней.
Прыпыненне аказання юрыдычнай дапамогі выклікана адсутнасцю фінансавання. «Мы ўсё яшчэ шукаем магчымасці аднавіць нашу дзейнасць, аднак гэта працэс, які патрабуе часу», — гаворыцца ў заяве.
У той жа час Цэнтр Беларускай Салідарнасці як структура не спыняе сваю дзейнасць цалкам — арганізацыя працягне працу ў іншых накірунках.
Дзе яшчэ можна атрымаць бясплатную юрыдычную дапамогу:
- Partyzanka — ініцыятыва вядзе Telegram-канал і ананімнага бота @Partyzankabot, праз якога можна атрымаць анлайн-кансультацыю, а таксама працуе інфалінія: +48 600 384 500.
- Фундацыя «Акно на Усход» — аказвае падтрымку замежнікам на тэрыторыі Падляшша.
Інфалінія: +48 736 603 108
Адрас: Беласток, вул. Сенкевіча 82, оф. 708 - Асацыяцыя Прававой Інтэрвенцыі — аказвае юрыдычную дапамогу асобам з міграцыйным досведам.
Тэлефоны: +48 792 568 561, +48 22 621 51 65
Адрас: Варшава, вул. Сяміградская 5/51

