Зіма ў Польшчы ўражвае сваёй прыгажосцю! Заснежаныя краявіды, чароўныя гарады і горныя прыгоды — гэта толькі частка атракцыяў, якія чакаюць турыстаў. Вось 5 унікальных месцаў, якія абавязкова варта наведаць гэтай зімой!
Закапанэ
Размешчанае ў Татрах, прыкладна ў 100 км ад Кракава, Закапанэ ўжо шмат гадоў прыцягвае лыжнікаў і сноўбардыстаў з усяго свету. Даехаць сюды можна цягніком або аўтобусам. Курорт прапануе дзесяць зон для катання на лыжах, уключаючы чатыры вялікія комплексы (Паляна Шымашкова, Губалувка, Носаль і Каспровы Верх) і шэсць меншых (Козінец, Анталоўка, Калатоўкі, Касцеліска, Будзоўскі Верх, Бутаровы Верх).
Сучасная інфраструктура ўключае пад’ёмнікі, пункты пракату інвентара і гастранамічныя ўстановы. Схілы маюць трасы рознай складанасці, таму тут знойдуць атракцыi як пачаткоўцы, так і дасведчаныя лыжнікі. Для тых, хто шукае альтэрнатыўныя атракцыi, даступныя катанне на санках і пешыя прагулкі па горных сцежках. Выбар жылля таксама вялікі — ад бюджэтных хостэлаў да раскошных апартаментаў.
Кошт тыднёвай паездкі для двух чалавек пачынаецца ад 1000 еўра.
Вроцлаў
Калі вы шукаеце не толькі зімовыя віды спорту, але і атмасферны горад з багатай культурай і гісторыяй, рэкамендуем наведаць Вроцлаў. Гэта чацвёрты па велічыні горад Польшчы, размешчаны прыкладна ў 300 км ад Варшавы, адкуль да горада курсуюць рэгулярныя цягнікі і аўтобусы.
У снежні на Рынкавай плошчы Вроцлава праходзіць Калядны кірмаш, які зачароўвае гасцей святочнай атмасферай. Тут можна атрымаць асалоду ад архітэктуры Старога горада, наведаць музеі і галерэі. Папулярнае месца для прагулкі — набярэжная ракі Одра.
Жыллё даступнае ў ўтульных гатэлях і хостэлах у цэнтры горада. У шматлікіх рэстаранах можна паспрабаваць стравы як традыцыйнай польскай, так і еўрапейскай кухні.
Кошт тыднёвага пражывання для двух чалавек складае каля 600–800 еўра.
Карпач
Размешчаны каля падножжа Каркaнoш прыкладна ў 120 км ад Вроцлава, Карпач ужо шмат гадоў прыцягвае аматараў зімовых відаў спорту з усёй Польшчы і з-за мяжы. Даехаць да горада можна на машыне, аўтобусе або цягніку з перасадкай у Еленя-Гура.
Карпач прапануе разнастайныя магчымасці для лыжнікаў і сноўбардыстаў дзякуючы некалькімі зонам для катання, уключаючы найбуйнейшы комплекс — Копа з трасамі рознай ступені складанасці. Іншыя папулярныя месцы для катання — гэта Вінтэрполь, Пад Вангам і Карпатка.
Сучасная інфраструктура ўключае пад’ёмнікі, пункты пракату інвентара, лыжныя школы і гастранамічныя ўстановы на схілах. Для тых, хто шукае іншыя забавы, даступныя катанне на санках, сноўтюбінг, горныя прагулкі і наведванне мясцовых славутасцяў, такіх як Храм Ванг або Музей цацак.
База пражывання ў Карпачы разнастайная па цэнах — ад недарагіх хостэлаў і пансіянатаў да раскошных апартаментаў з выглядам на горы. Кожны знойдзе тут жыллё, якое адпавядае яго патрэбам і бюджэту.
Кошт тыднёвага пражывання для двух чалавек пачынаецца ад 900–1100 еўра.
Кракаў
Калі вы ўжо наведалі Вроцлаў, абавязкова адпраўляйцеся ў Кракаў — культурную сталіцу Польшчы. Горад вядомы сваёй сярэднявечнай архітэктурай, шматлікімі музеямі і галерэямі.
Зімой у Кракаве праходзіць Калядны кірмаш на Рынкавай плошчы. Асаблівай атмасферы ў зімовы перыяд набывае Вавельскі замак.
Гэты замак захоўвае багатую гісторыю і шмат цікавых таямніц. Пад замкавым пагоркам знаходзяцца унікальныя падземныя ўмацаванні і казематы, якія калісьці былі важным элементам абарончай сістэмы замка.
Гэтыя схаваныя падземныя памяшканні выкарыстоўваліся для захоўвання скарбаў, а таксама служылі прытулкам падчас аблогі. Лабірынт пераходаў таксама выкарыстоўваўся як месца для тайных сустрэч і перамоў.
Кошт тыднёвага пражывання для двух чалавек у Кракаве складае каля 800–1000 еўра.
Шчырк
Шчырк — адно з лепшых месцаў у Польшчы для аматараў гарналыжнага спорту і сноўборда, асабліва дзякуючы сучаснаму курорту Szczyrk Mountain Resort. Курорт прапануе дзесяткі кіламетраў гарналыжных трас рознай складанасці, што робіць яго ідэальным месцам як для пачаткоўцаў, так і для вопытных лыжнікаў. Акрамя таго, у Шчырку ёсць трасы для бегавых лыж і сноўпарк, дзе сноўбардысты могуць удасканальваць свае навыкі.
База пражывання ў Шчырку вельмі разнастайная — ад утульных пансіянатаў і апартаментаў да гатэляў са SPA і раскошных велнес-цэнтраў. Шматлікія аб’екты прапануюць дадатковыя атракцыi, такія як басейны, сауны і традыцыйныя вячэрнія катанні на санях.
Кошт тыднёвага пражывання для двух чалавек складае прыкладна 400–1000 еўра.

